Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”!

Дата: 25 сентября 2022 в 09:19
125 просмотров

З 19.09.2022 па 23.09.2022 у дзяржаўнай установе адукацыі “Радужская сярэдняя школа імя М.Р. Батракова” прайшоў Тыдзень роднай мовы ”Як ты дорага мне, мая родная мова!“
Дэвізам тыдня сталі словы Яўгеніі Янішчыц:
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
На працягу тыдня вучні і настаўнікі ўдзельнічалі у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (прагляд відэаролікаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў). Для вучняў была падрыхтавана выстава кніг "Сэрцам роднага слова краніся". Навучэнцы змаглі паўдзельнічаць у лінгвістычным кросе “Вандроўка па родным краі”. Адбыўся конкурс пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, чыталі вершы. У школе гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.