Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 23 февраля 2021 в 16:13
114 просмотров

З 15 па 20 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі “Радужская сярэдняя школа імя М.Р. Батракова” праводзіўся Тыдзень роднай мовы, які прайшоў пад дэвізам “Роднае слова - магутнае слова!”. Настаўнікі, навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

Да Тыдня былі аформлены стэнды: насценных газет пра пісьменнікаў-юбіляраў, выказванняў пісьменнікаў пра родную мову, рэбусы і крыжаванкі, падрыхтаваныя вучнямі 5-11 класаў.

У межах Тыдня быў арганізаваны прагляд відэаролікаў пра Беларусь і прагляд фільмаў на роднай мове.

Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў 3-11 класаў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Буслік”.

17.02.2021 прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў. Шмат удзельнікаў паказалі сваё выразнае чытанне твораў беларускіх класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў. Усе удзельнікі атрымалі памятныя прызы.

Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая,     мілагучная і самабытная беларуская мова.

Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.