Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 100-годдзя Андрэя Макаёнка

Дата: 11 ноября 2020 в 18:43
220 просмотров

12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю драматургіі. Мы прапануем правесці час з карысцю і разгадаць крыжаванку "Жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка"!

Крыжаванка

"Жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка"

<sup>6</sup>

<sup>2</sup>

<sup>3</sup>

<sup>14</sup>

<sup>1</sup>

<sup>4</sup>

<sup>11</sup>

<sup>15</sup>

<sup>9</sup>

<sup>10</sup>

<sup>17</sup>

<sup>5</sup>

<sup>12</sup>

<sup>20</sup>

<sup>16</sup>

<sup>19</sup>

<sup>7</sup>

<sup>22</sup>

<sup>8</sup>

<sup>18</sup>

<sup>21</sup>

<sup>13</sup>

Па гарызанталі: 1. П’еса, напісаная драматургам у 1980 годзе і прысвечаная выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва. 2. Жанр літаратуры, да якога А. Макаёнак звярнуўся ў канцы 1960-х гадоў. 4. Адно з захапленняў пісьменніка. 5. Вёска, у якой у 1986 годзе быў адкрыты дом-музей Андрэя Макаёнка і ўстаноўлены помнік пісьменніку. 8. П’еса пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, напісаная драматургам у рэкордна кароткі тэрмін – за трое сутак. 10. Вёска ў Рагачоўскім раёне, дзе нарадзіўся будучы пісьменнік. 13. Зброя, пры дапамозе якой А. Макаёнку ўдалося выратаваць свае ногі ад ампутацыі ў вайсковым шпіталі ў час Вялікай Айчыннай вайны. 14. Другая назва камедыі “Святая прастата”, пра якую сам сатырык удакладніў: “небяспечная камедыя ў трох дзеях”.         15.  Аўтарскае вызначэнне п’есы “Таблетку пад язык” – “камедыя-…”. 16. Імя галоўнага героя п’есы “Трыбунал”. 17. Камедыя, напісаная ў 1979 годзе, жанр якой аўтар вызначыў так: “сентыментальны фельетон”. 18. “Зацюканы апостал” – гэта сатырычная камедыя-… .    21. Назва часопіса, галоўным рэдактарам якога А. Макаёнак быў з 1966 па 1978 гады.

Па вертыкалі: 3. Прозвішча народнай артысткі Беларусі, якая сыграла ў камедыі “Лявоніха на арбіце” ролю Лушкі каля шасцісот разоў. 6. Галоўны герой сатырычнай камедыі “Выбачайце, калі ласка”. 7. Краіна, у якой пісьменнік жыў і працаваў у школе ваенруком пасля выпіскі са шпіталю у час Вялікай Айчыннай вайны. 9. Назва сатырычнага часопіса, у якім А. Макаёнак чатыры гады, з 1949-га па 1953-і, працаваў загадчыкам аддзела прозы. 11. Апошні закончаны твор драматурга –– гэта трагікамедыя “… эканомна”, у якой аб’ектам даследавання стала найважнейшая агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы. 12. Імя брата пісьменніка, з якім у дзяцінстве разам паслі калгасных свіней. 14. Прозвішча вядомага майстра слова, які зрабіў вялікі ўплыў на фарміраванне пісьменніцкага майстэрства  сатырыка. 19. Беларускі празаік, дружба з якім доўжылася на працягу ўсяго жыцця драматурга. 20. П’еса               Я. Купалы, што лягла ў аснову мастацкага фільма “Пасля кірмашу”, аўтарам кінасцэнарыя якога быў А. Макаёнак. 22. Прозвішча героя рамана І. Шамякіна “Атланты і карыятыды”, вобраз якога аўтар “спісаў” з А. Макаёнка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.